Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Міжнародны дзень роднай мовы

Мерапрыемствы у нашай установе

У кожнага народа ёсць свая родная мова. І кожны народ яе паважае, шануе, імкнецца перадаць наступным пакаленням.

21 лютага - Дзень роднай мовы - вучні 1”В” класа сярэдняй школы № 2 г. Кобрына правялі своеасабліва. У гэты дзень дзеці стараліся размаўляць толькі па-беларуску, успомнілі і ўжывалі ветлівыя словы і выразы, прыказкі і прымаўкі, загадкі і вершы. Падчас правядзення мерапрыемства “Родная мова – усяму аснова” вучні падзяліліся адзін з адным сваімі ведамі пра нашу Радзіму, пра яе сімвалы, яе адметнасць і непаўторнасць. Першакласнікі зрабілі вывад, што наша мова сапраўды вельмі прыгожая, мілагучная і незвычайная. Яны з цікавасцю будуць і далей яе вывучаць і пазнаваць.

 

У музейнай комнаце прайшлі народныя гульні. На фотаздымку старажытная гульня "Бабка Ганна і дзед Талаш".

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры арганізавалі розныя мерапрыемствы, якія потым алюстравалі ў сумеснай раённай прэзентацыі.