Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.09.2022

Тыдзень беларускай мовы

Дзень 1

Багацце беларускай мовы

“І кожны народ стварыў
хоць бы геніяльны твор, 
i твор гэты -  мова”
(Алесь Разанаў)

Правядзенне тыдня беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе — шматгадовая традыцыя. Галоўная  мэта мерапрыемства — папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, развіццё камунікатыўнай культуры і творчых здольнасцей навучэнцаў, якія ў ходзе таго ці іншага мерапрыемства самарэалізуюцца, самавыяўляюцца, самасцвярджаюцца, растуць духоўна.

19 верасня дзень пачаўся з урачыстага аб’яўлення акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Вучні 11-х  класаў пасля першага ўрока  павіншавалі ўсіх са святам і нагадалі, што ў школе праводзіцца акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, прапаноўвалі ўсім папрактыкавацца ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, прачытаць вершы на роднай мове, скласці фразеалагізмы з прапанаванымі словамі, назваць 10  слоў па-беларуску. За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі акцыі атрымлівалі салодкія пачастункі.

 

Вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у марафоне “Мова  родная-мова модная”. Можна было на любым перапынку паслухаць цудоўныя эстрадныя   песні на беларускай мове, паспяваць самім народныя песні.

Працягам дня стала стварэнне інтэрактыўнага воблака  “Маё любімае  слова  па-беларуску”. Цікавым і запамінальным выдаўся гэты  дзень не толькі для навучэнцаў школы, але і для настаўнікаў. Яны таксама  актыўна прымалі  ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака. Сярод любімых беларускіх слоў самымі папулярнымі былі жыццё, каханне, матуля,сям’я, Радзіма, кветкі, Беларусь, мова, сонейка.

 

Гэты дзень стаў адметным у нашым будзённым жыцці. Моўнае свята, арганізаванае вучнямі і настаўнікамі, прынесла сапраўднае задавальненне, яшчэ раз пацвердзіла, што мова беларуская наша родная, цудоўная, мілагучная, самая свая, неабходная.