Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.09.2022

Тыдзень беларускай мовы

Дзень 2

Родная мова культуры i мастацтва

”Культура нацый без культуры
роднай мовы — нонсэнс, бяссэнсіца”
(Hiл Гілевіч)

Агульны цёплы, душэўны настрой надаў Тыдню роднай мовы другі дзень. У рамках яго прайшла квэст-гульня з выкарыстаннем QR-кодаў «Фальклор, фальклор – душа народа». Да праходжання квэсту прыцягваліся вучні з розным узроўнем здольнасцей, уменняў і навыкаў. Удзельнікі гульні выявілі веды па беларускай мове, літаратуры, міфалогіі, этнаграфіі і фальклоры. Заданні былі розныя па цяжкасці. Напрыклад, на прыпынках «Паэтычны радок», «Пытанне – адказ» яны даволі простыя і разлічаны на выкананне за кароткі перыяд часу, а на прыпынках «Таямніцы мовы» і «Нечаканыя пераўтварэнні» – патрабавалі ад вучняў пільнасці і ўдумлівасці.

Сярод вучаніц 7-8-ых класаў быў арганізаваны гастранамічны фэст «Беларуская кухня». Нашы дзяўчаты рыхтавалі беларускія стравы: сырнікі запечаныя, бульбяныя хрушчы, наліснікі, кнышы. Атрымалася смачна і прыгожа. А кіравалі гастранамічным працэсам Авярковіч Юлія Яўгеньеўна і Віткоўская Кацярына Вадзімаўна. Усім было вельмі смачна есці!

 

А наколькі захапляльнай  стала танцавальная хвілінка «Полька беларуская». Мэта правядзення: зацікавіць школьнікаў танцавальнай музыкай беларускага народа.Вучні з вялікім задавальненнем выканалі пад музыку беларускую польку, якая патрабавала ад танцораў i майстэрства, i фiзiчнай вынослiвасці.

 

Гэты дзень завяршыўся ўдзелам вучняў пачатковых класаў у марафоне «Мова родная — мова модная». Пад кіраўніцтвам Гражынскай Святланы Мікалаеўны вучні цудоўна спявалі мілагучныя беларускія народныя песні, у якіх адлюстроўваецца душа і сэрца беларускага народа.Беларусы маюць багатую спеўную спадчыну, якую мы мала ведаем. Таму важна ведаць, вучыць і спяваць свае родныя песні.