Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.09.2022

Тыдзень беларускай мовы

Дзень 3

За што я люблю родную зямлю 

“Я нарадзіўся ў Беларусі і так як маці гавару” 

Трэці дзень Тыдня роднай мовы выдаўся вельмі творчым і захапляльным. На пачатку дня вучням 5-11 класаў было прапанавана напісаць міні-сачыненне на тэму “За што я люблю родную зямлю”. Усе прадстаўленыя работы былі прасякнуты патрыятызмам, любоўю да сваёй Радзімы, да таго куточка, дзе яны нарадзіліся.

 

Для вучняў пачатковых класаў быў арганізаваны флаер-фэст пад назвай “Мой родны кут, як ты мне мілы”. Дзецям прапанавалі намаляваць тое, што ў іх асацыіруецца са словамі “зямля”, “Радзіма”. Лепшыя работы былі размешчаны на стэндзе першага паверха, каб усе маглі паглядзець на творчасць юных талентаў.

 

Выхаванне павагі да роднай мовы стала галоўнай мэтай віктарыны для вучняў 2-х класаў, якую правялі з імі іх настаўнікі Назымаева Святлана Фёдараўна, Тунчык Валянціна Іванаўна і Сухарэвіч Алена Мікалаеўна. Дзеці адгадвалі загадкі, перакладалі рускія словы і словазлучэнні на беларускую мову, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, збіралі часткі беларускіх прыказак і прымавак. Гульня прабудзіла ва ўсіх удзельнікаў цікаўнасць да роднай мовы і прынесла пазітыўны настрой.

 

Як і ў другі дзень, адбыўся гастранамічны фэст “Беларуская кухня” для вучняў 7 класа. Адрозненне было ў тым, што рыхтавалі іншыя стравы: клёцкі, клёцкі з начынкай і змаранку. Пад кіраўніцтвам Авярковіч Юліі Яўгеньеўны ў вучняў атрымаліся вельмі смачныя і прыгожыя стравы.

 

Таксама для ўсіх жадаючых былі арганізаваны экскурсіі ў музей “Беларуская хатка”, якім кіруе Гражынская Святлана Мікалаеўна. У музеі можна было пабачыць, як выглядала хатка беларуса раней, пазнаёміцца з побытам беларусаў.

І завяршыўся гэты дзень захапляльным і вясёлым танцам “Полька беларуская”. Дзень атрымаўся вельмі цікавым, пазнавальным і вясёлым!