Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2022

Тыдзень беларускай мовы

Дзень 4

Тыдзень беларускай мовы ў сярэдняй школе №2 г. Кобрына працягваецца! Сённяшні дзень, 22 верасня, прайшоў таксама ў святочнай атмасферы. На працягу дня дзейнічала адкрытая дыстанцыйная акцыя "Чытаем вершы пра родную мову". Навучэнцы малодшых і старэйшых класаў  выбіралі сабе верш самастойна, той, які быў ім па душы.

Вельмі цікавай і пазнавальнай стала тэматычная экскурсія ў музей установы адукацыі "Беларуская хатка". Вучні пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце. Правяла гэтую экскурсію настаўнік музыкі Гражынская Святлана Мікалаеўна.

Сярод вучаніц 6-х класаў быў арганізаваны гастранамічны фэст "Беларуская кухня". Нашы дзяўчаты пад кіраўніцтвам Авярковіч Юліі Яўгеньеўны гатавалі смачныя аладкі.

А як жа абысціся ў такі дзень без танцаў? На працягу дня былі арганізаваны танцавальныя хвілінкі "Полька беларуская". Навучэнцы адчувалі непаўторныя пачуцці ад свабоды і лёгкасці сваіх рухаў. Некаторыя вучні ўпершыню паспрабавалі танцаваць беларускую польку.  Усе ўдзельнікі свята атрымалі ў гэты дзень шмат станоўчых эмоцый і незабыўных уражанняў.