Максіма Багдановіча мы помнім
Як песняра з вялікаю душой.
А вершы, нібы сонечныя промні,
Кранаюць нас сваёю цеплынёй.
Яго імя не згубіцца ў стагоддзях,
Яскравы талент, сэрца чысціня.
Паэта памятаюць у народзе,
Чаруе яго твораў глыбіня.
Пісаў ён пра нялёгкі лёс народа,
Радзіме прысвяціў ён шмат радкоў.
Яго натхняла родная прырода
І прыгажосць блакітных васількоў.
Тварыў, кахаў, з нягодамі змагаўся,
Не ўсё паспеў ён рэалізаваць.
Жыццёвы шлях так рана абарваўся –
Яму заўсёды будзе дваццаць пяць.
Радкі паэта клічуць нас да зорак,
На крылах падымаюць ад зямлі.
Нас вабяць таямнічыя прасторы,
Дзе б мы навек шчаслівыя былі.
Паэзія, прасякнутая верай,
Крыніца невычэрпнай дабрыні.
Нязгаснай яркай зоркаю Венерай
Ён свеціць нам з нябеснай вышыні.
Стаськевич Наталья, 7 “Б” класс
Просмотр был организован в честь 125-летия со Дня рождения великого белорусского поэта Максима Богдановича.
Учащиеся 6-8 классов вместе со своими классными руководителями смогли узнать для себя что-то новое, вспомнить уже известные факты из жизни и судьбы поэта.
Надеемся, что полученный материал пригодится ребятам в их школьной жизни для уроков белорусского языка и литературы.