Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.04.2017

Раённая акцыя "Чытаем разам Купалу і Коласа"

Янка Купала і Якуб Колас сталі сапраўднымі песнярамі зямлі беларускай.

Іван Дамінікавіч Луцэвіч і Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч— асобы з сусветна вядомымі імёнамі. Веліч і значнасць іх узрастаюць ад пакалення да пакалення. Само жыццё людзей такога маштабу і такога лёсу — гэта адна з найцікавейшых старонак у жыцці ўсяго народа. Яны ўзнялі беларускую літаратуру на надзвычайную вышыню, узбагацілі яе неўміручымі творамі.   

28 красавіка ўстанова адукацыі прыняла ўдзел у раённай акцыі “Чытаем разам Купалу і Коласа”. У гэты дзень на трэцім уроку першай змены і на другім уроку другой змены настаўнікі правялі інфармацыйны блок, у час якога расказалі вучням аб тым, што ў 2017 годзе спаўняецца 135 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, паведамілі аб іх ролі ў станаўленні і развіцці беларускай культуры.

Конкурс на лепшага чытальніка “Свайму народу — песень дар” быў прымеркаваны да юбілею класікаў.

Прыцягнулі ўвагу вучняў адкрыты прагляд кніг “Веліч памятных радкоў”, творчыя працы вучняў “І не знікаць паэтам вечна...”, выстава-конкурс ілюстрацый “Паклон ад нас прыміце, Песняры!” Вучні паказалі добрыя веды аб жыццёвым і творчым шляху класікаў у літаратурнай віктарыне “Славутыя сыны Беларусі: Якуб Колас і Янка Купала”.

Настаўнікаў школы зацікавіла Вялікая беларуская дыктоўка. Яны прынялі ўдзел у напісанні дыктанта “Сапраўды народныя” і  змаглі праверыць свае веды па беларускай мове. Кабінет беларускай мовы настаўнікі пакідалі ў прыўзнятым настроі, ажыўлена перагаворваючыся і абмяркоўваючы спрэчныя месцы тэксту.

Мерапрыемствы пашырылі веды, кругагляд вучняў, садзейнічалі больш глыбокаму вывучэнню літаратурнай спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа.