Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.01.2018

Каляда, каляда! Адчыняй варата!

Каляды - першае зімовае свята беларусаў і іншых народаў у гадавым крузе старажытнай земляробчай абраднасці

Далучыцца да народных традыцый вучням нашай школы дапамаглі калядоўшчыкі, што завіталі ў 3-4 класы на калядным тыдні. Як і водзіцца, быў звяздар з каляднай зоркай - сімвалам Сонца, "каза". Калядоўшчыкі віншавалі ўсіх са святам, спявалі жартоўныя песні, наладжвалі варажбу, розныя забавы і гульні. Павесяліла ўсіх сваімі танцамі "каза".

У памяці нашай малечы надоўга застанецца гэта цудоўная сустрэча з калядоўшчыкамі.

Хочацца выказацьшчырую падзяку настаўніцы музыкі Гражынскай Святлане Мікалаеўне і настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Радзівіновіч Наталле Мікалаеўне, якія арганізавалі такое цудоўнае мерапрыемства.

Настаўнік пачатковых класаў Гарудка Г.М.