Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Міжнародны дзень роднай мовы

У школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню

Добрай  традыцыяй  у нашай школе стала святкаванне Дня роднай мовы. Настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры былі арганізаваны мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Па-святочнаму было ўпрыгожана фае школы і аформлены стэнды. Незабыўнае ўражанне на аматараў роднай культуры аказала свята “Гуканне вясны”, падчас якога ўспаміналіся абрады і звычаі нашых продкаў. На гэтым свяце гучалі  беларускія песні, вершы. Дзеці маглі павадзіць карагоды, патанцаваць, пагукаць вясну і паспрабаць розныя вырабы з цеста ў форме жаваранкаў. Кульмінацыяй свята стала спальванне чучала зімы і прагляд  інсцэніроўкі  беларускай народнай казкі “Музыкі”. У сценах школы гучала роднае слова, царыў добры настрой . Вучні ўдзельнічалі ў інтэ-лектуальнай гульні “Лепшыя беларусазнаўцы”  з выкарыстаннем QR–кодаў.

На першым уроку для вучняў  быў прадстаўлены інфармацыйны блок “Да Міжнароднага дня роднай мовы”. Былі арганізаваны кніжная выстава “Як ты дорага мне, мая родная мова”, акцыя “Рускай мове дай разгрузку-размаўляй па-беларуску”,  праведзены Рэспубліканскі  конкурс “Буслік” .На ўроках беларускай мовы і літаратуры  былі  праведзены  дыктоўка “Маё любімае беларускае слова” і  літаратурныя віктарыны.

Цікавыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы, надоўга запомняцца ўсім вучням і настаўнікам.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Святлана Мікалаеўна Балановіч