Архив новостей - СШ 2 г.Кобрина
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

21 ЛЮТАГА

ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Не чакайце, што буду хваліцца 
Перад іншымі мовай маёй. 
Хіба хваліцца з лесу крыніца, 
Што грымотней яна за прыбой? 

                                                   Е. Лось

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Не засталіся ў баку ад гэтай падзеі і вучні 2-х класаў нашай школы. Хоць усе яны вельмі любяць і паважаюць сваю мову, з задавальненнем рыхтуюцца да ўрокаў і факультатыўных заняткаў, але ў гэты дзень ўдзялілі ёй яшчэ больш увагі. Вучні 2 “А” класа падрыхтавалі і правялі пазакласнае мерапрыемства “Шануй і любі сваю родную мову”, на якім успомнілі прыказкі і прымаўкі, загадкі на беларускай мове. У 2 “Б” прайшоў круглы стол “Давайце размаўляць па-беларуску”, на якім дзеці разважалі, чаму важна ведаць сваю мову і даражыць ёй. А вучні 2 “В” класа выбіралі ў гэты дзень лепшага чытальніка беларускіх вершаў.

Яшчэ Уладзімір Караткевіч пісаў: “Хто згубіў сваю мову – усё згубіў”. Канечне, мы ўсе гэта разумеем. І няхай у гэты дзень, 21 лютага, кожны з нас яшчэ больш задумаецца аб лёсе той адзінай, якую мы завем матчынай і на якой размаўлялі нашы продкі, мовы.

Назымаева Святлана Фёдараўна, класны кіраўнік 2 “А” класа